Край мне гэты заўжды дарагі…
У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любві ў грудзях.
Звонкае поле,
Звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
П.Броўка
07 сакавіка 2024 г. сярод вучняў 7-х класаў адбылася гульня - падарожжа “Край мне гэты заўжды дарагі…”.
Вучні прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, паказалі і паглыбілі свае веды па беларускай мове, літаратуры, гісторыі, культуры, традыцыях і звычаях, праявілі кемлівасць. Асаблівую цікавасць выклікалі конкурсы “Мая малая Радзіма”, “Збяры пазл”, гульні “Накармі беларуса”, “Хто ёсць хто”, “Ты мне, я табе”, у якіх вучні выявілі свае творчыя здольнасці, знаходлівасць, дапытлівасць. Дадзенае мерапрыемства спрыяла фарміраванню ў падрастаючага пакалення жадання садзейнічаць росквіту Беларусі.
Сямікласнікі зрабілі для сябе выснову, што любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаеш, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная задача для падлеткаў.
Чысцякова Юлія Пятроўна,
настаўнік матэматыкі.